RUS
Данный паспорт доступен для скачивания на сайте www.ltcompany.com в разделе «ПРОДУКЦИЯ»
ENG
You are welcome to download the passport in the PRODUCT section on our web-site www.ltcompany.com
KAZ
Бұл төлқұжаты сiз www.ltcompany.com сайтынан, «ӨНІМДЕР» бөлімінен жүктеп аласыз
BLR
Дадзены пашпарт даступны для запампоўкі на сайце www.ltcompany.com ў раздзеле «ПРАДУКЦЫЯ»
UKR
Электронна версія паспорту доступна на сайті www.ltcompany.com в розділі «ПРОДУКЦІЯ»
9
з клемнай калодкай, як паказана на мал. 5.
5.5.3. Адкрыць накрыўку блока падключэння пражэктара «С» (мал. 1).
5.5.4. Увесці ў пражэктар праз гермаўвод «А» чатырохжыльны кабель (трохжыльны кабель – для пражэктараў магутнасцю 2 кВт) (дыяметр 9-12 мм) (у камплект пастаўкі не
ўваходзіць), які ідзе ад гермаўводу II выноснага блока. Прапусціць кабель пад кабельны заціск (зачыстка проваду, як на мал. 4).
5.5.5. Падключыць токаводныя жылы правадоў да клемнай калодкі (мал. 6).
5.5.6. Зафіксаваць кабелі, зацягнуўшы кабельныя заціскі.
5.6. Закрыць накрыўкі блока падключэння пражэктара і выноснага блока. Пераканацца ў правільным становішчы ўшчыльніка.
5.7. Зацягнуць накідныя гайкі кабельнага ўводу.
5.8. Устанавіць пражэктар пад неабходным вуглом да вертыкалі, выкарыстоўваючы вугламерную шкалу «Г» (мал. 1).
5.9. Чыстку ахоўнага шкла выконваць мяккім рыззём, змочаным у мыльным растворы.
5.10. Патрэсканае альбо інакш пашкоджанае ахоўнае шкло замяніць.
5.11. Пасля ўстаноўкі пражэктара ў працоўнае становішча балты фіксацыі з абодвух бакоў установачнай ліры (скабы) зацягнуць да ўпора.
5.12. Дапускаецца адносіць блок ПРА ад пражэктара на адлегласць 50-70 м.
мал. 1
мал. 2
мал. 3
мал. 4
мал. 5
мал. 6
6. Пасведчанне пра прыёмку
Пражэктар адпавядае патрабаванням ТУ 3461-006-44919750-07 і прызнаны прыдатным да эксплуатацыі.
Дата выпуску
Кантралёр АТК
Ўпакоўшчык _____________________________________________________________________________________________________________________________________________
Пражэктар сертыфікаваны
7. Гарантыйныя абавязкі
7.1. Завод-вытворца абавязваецца бязвыплатна адрамантаваць ці замяніць пражэктар, які выйшаў з ладу не па віне пакупніка ва ўмовах нармальнай эксплуатацыі, на працягу
гарантыйнага тэрміну.
7.2. Гарантыйны тэрмін – 36 месяцаў з дня вырабу пражэктара.
7.3.Тэрмін службы свяцільняў у нармальных кліматычных умовах пры выкананні правіл мантажу і эксплуатацыі складае:
8 гадоў – для свяцільняў, корпус і/альбо аптычная частка (рассейвальнік) якіх выраблены з палімерных матэрыялаў;
10 гадоў – для астатніх свяцільняў.
7.4. Выхад з ладу лямпы бракам не з’яўляецца.
Адрас завода-вытворцы: 390010, г. Разань, вул. Магістральная д.11-а.
Дата продажу ___________________________________________________________________________________________________________________________________________
Штамп крамы