8
BLR КІРАЎНІЦТВА ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Уважліва прачытайце дадзеную інструкцыю перад эксплуатацыяй прыбора і захавайце яе для даведак у наступным.
Выкарыстоўвайце прыбор толькі ў пабытовых мэтах паводле дадзенай інструкцыі па эксплуатацыі. Прыбор не прызначаны для камерцыйнага ўжывання.
Не выкарыстоўваць па-за памяшканнямі.
Захоўвайце прыбор удалечыні ад крыніц цеплыні, прамых сонечных прамянёў і вільгаці.
Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаннямі.
Забараняецца апускаць прыбор у ваду і іншыя вадкасці.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прылад можа быць небяспечным або прывесці да пашкоджання прыбора.
Прыбор не прызначаны для выкарыстання асобамі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія не маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх выпадках карыстальнік павінен
быць папярэдне праінструктаваны асобай, якая адказвае за яго бяспеку.
Выкарыстоўвайце прыбор толькі для ступняў. Не выкарыстоўвайце для іншых частак Вашага цела.
Выкарыстоўвайце прыбор толькі згодна з інструкцыяй.
У гігіенічных мэтах адзін прыбор мусіць выкарыстоўвацца толькі адным чалавекам.
Калі Вы пакутуеце цукровым дыябетам, гемафіліяй альбо імунным дэфіцытам, а таксама скурнымі захворваннямі, пракансультуйцеся з лекарам перад выкарыстаннем прыбора.
Не выкарыстоўвайце прыбор у адным месцы больш за 2-3 секунды запар. Доўгае выкарыстанне можа прывесці да раздражнення скуры.
Не выкарыстоўвайце прыбор, калі скура счырванела альбо раздражнёная.
Не выкарыстоўвайце прыбор на радзімках, радзімых плямах, бародаўках альбо на адчыненых ранах.
Спыніце выкарыстанне прыбора неадкладна, калі Вы адчуваеце боль, дыскамфорт альбо раздражненне.
Не пакідайце і не захоўваеце прыбор пад прамымі сонечнымі прамянямі.
Не ўключайце прыбор, калі ролік не падлучаны да прылады.
Дзеля прадухілення здарэнняў не падносьце працуючы прыбор да валасоў, твару, адзення, правадоў ды інш.
Апранайце ахоўны каўпачок на ролік, калі не выкарыстоўваеце прыбор.
Калі Вы не выкарыстоўваеце прыбор на працягу доўгага часу, вымайце з яго батарэйкі.
УСТАЛЯВАННЕ ЭЛЕМЕНТАЎ СІЛКАВАННЯ
Здыміце вечка акумулятарнага адсека,
Устаўце батарэйкі у адсек для батарэек, адпаведна палярнасці паводле
Закрыйце вечка акумулятарнага адсека
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Чысціце прыбор пасля кожнага выкарыстання дзеля яго лепшай працы.
Адключыце прыбор.
Здыміце ахоўны каўпачок з роліка.
Пачысціце прыбор адмысловай шчотачкай для чысткі роліка. Не ўключайце прыбор падчас чысткі.
Спаласніце прыбор пад бруёй вады.
Працярыце прыбор і ролік чыстай сухой тканінай.
Усталюйце ахоўны каўпачок на месца.
ГАРАНТЫЯ НЕ РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА НА РАСХОДНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ (ФІЛЬТРЫ, КЕРАМІЧНЫЯ І АНТЫПРЫГАРНЫЯ ПАКРЫЦЦІ, ГУМОВЫЯ ЎШЧЫЛЬНЯЛЬНІКІ, І ІНШЫЯ)
Дату вытворчасці прыбора можна знайсці на серыйным нумары, які змешчаны на ідэнтыфікацыйным стыкеры на скрынцы выраба і/ці на стыкеры на самым вырабе. Серыйны нумар складаецца з 13 знакаў, 4-й і 5-й
знакі паказваюць месяц, 6-й і 7-й паказваюць год выраба прыбора.
Вытворца на сваё меркаванне і без дадатковых апавяшчэнняў можа змяняць камплектацыю, вонкавы выгляд, краіну вытворчасці, тэрмін гарантыі і тэхнічныя характарыстыкі мадэлі. Правярайце ў момант атрымання
тавара.