39
БЕЛАрускI
крок 5 - заключная частка
У заключнай стадыі мадэлявання прычоскі
зніміце
з
машынкі
насадку-расчоску,
развярніце машынку лёзамі ў бок валасоў і
акуратна падраўняйце валасы на скронях і
на шыі. Не цісніце на машынку з сілай, пры
кантакце адчыненых лёзаў з скурай можна
атрымаць траўму або парэзы (мал. 7).
конусападобная стрыжка
Усталюйце неабходную насадку-расчоску і
пачніце стрыжку з задняй часткі галавы па
кірунку да верхавіны. Падстрыжыце валасы
супраць кірунку іх росту з пярэдняй часткі
галавы па кірунку да верхавіны і з бакоў
(мал. 8). Для атрымання стрыжкі з плоскай
верхавінай выкарыстайце расчоску (11):
прыпаднімайце і састрыгайце пасмы валасоў
па расчосцы. Расчэсвайце валасы расчоскай
(11) для выяўлення няроўных пасм.
Нататка: У перапынках у працы Вы можаце
падвешваць машынку за пяцельку (5),
папярэдне выключыўшы яе выключальнікам
сілкавання (1).
Выкарыстанне трымера
Пасля транспартоўкі або захоўвання
прылады пры паніжанай тэмпературы
неабходна вытрымаць яе пры пакаёвай
тэмпературы не меней двух гадзін.
усталёўка элементаў сілкавання
–
Адкрыйце вечка батарэйнага адсека
(19), папярэдне павярнуўшы яго супраць
гадзіннікавай стрэлкі (мал. 1).
–
Усталюйце 1 элемент сілкавання тыпу
«АА» (не ўваходзіць у камплект пастаўкі),
строга выконваючы палярнасць.
–
Усталюйце вечка батарэйнага адсека (19)
на месца і звярніце яго па гадзіннікавай
стрэлцы да ўпора.
Эксплуатацыя прылады
–
Зніміце ахоўны каўпачок (15).
–
Праверце, ці надзейна ўсталяваная
насадка (16).
–
Уключыце
прыладу,
перавёўшы
выключальнік (18) у становішча «I»,
асцярожна падстрыжыце валасы ў носе і/
або ў вушах (мал. 2).
–
Выключыце
прыладу,
перавёўшы
выключальнік (18) у становішча «0».
Догляд
Змазка лёзаў машынкі для стрыжкі
Лёзы неабходна рэгулярна змазваць маслам
(13), уваходным у камплект пастаўкі.
–
Выключыце машынку выключальнікам
(1) і выміце вілку сеткавага шнура з
электрычнай разеткі.
–
Нанясіце адну-дзве кроплі масла (13)
на зуб’і лёзаў (3, 4) і на заднюю частку
верхняга ляза (3), уключыце машынку і
ўпэўніцеся ў плыўнасці ходу лёзаў.
–
Выключыце прыбор, вытрыце лішняе
масла сухой тканінай.
увага! Выкарыстоўвайце толькі тое масла,
якое ўваходзіць у камплект пастаўкі прыбора.
НЕ ВЫКАРЫСТОЎВАЙЦЕ для змазкі раслінны
алей, тлушч, сумесь алею з растваральнікамі.
Растваральнікі схільныя выпарэнню, пасля
чаго пакінутае густое масла можа запаволіць
хуткасць перамяшчэння лёзаў.
Чыстка
–
Працярыце корпус прылад і аксэсуары
злёгку вільготнай тканінай, пасля гэтага
вытрыце іх насуха мяккай тканінай.
–
Забараняецца апускаць прылады ў ваду
або любую іншую вадкасць.
–
Забараняецца выкарыстаць для чысткі
растваральнікі або абразіўныя сродкі для
чысткі.
Чыстка машынкі для стрыжкі
–
Выключыце машынку і адключыце яе ад
электрычнай сеткі.
–
Выдаліце астаткі састрыжаных валасоў з
лёзаў, выкарыстаючы для гэтага шчотачку
(14).
Чыстка трымера
–
Упэўніцеся, што прылада выключана.
–
Зніміце насадку трымера (16), звярнуўшы
яе супраць гадзіннікавай стрэлкі і
пацягнуўшы ўверх.
–
Выміце рэжучы блок з насадкі (16).
–
Выдаліце астаткі валасоў з рэжучага блока
і насадкі (16) пры дапамозе шчотачкі (14).
–
Усталюйце рэжучы блок на месца.
–
Усталюйце насадку (16) на маторны блок
(17) і павярніце насадку трымера па
гадзіннікавай стрэлцы да ўпора.
MW-2106.indd 39
15.10.2012 14:36:21