Выкарыстанне Gold W12
Налады Gold W12 па змаўчанні з’яўляюцца
дастатковымі для выкарыстання сабвуфера
адпаведным чынам. Пазней вы зможаце змяняць
і наладжваць характарыстыкі з дапамогай дыска
кіравання для асноўных параметраў ці з дапамогай
праграмы SubConnect для пашыраных налад. Па
змаўчанні ўсе першапачатковыя налады аднолькавыя,
акрамя профіляў эквалайзера.
Пасля таго як вы размесціце сабвуфер у памяшканні,
падлучыце ўсе кабелі (кабель сілкавання ў апошнюю
чаргу), уключыце Gold W12, але пакуль што не
прайгравайце музыку ці фільмы. Перад тым, як
праводзіць усе налады і запускаць аўтаматычную
ўстаноўку на АВ-рэсіверы, неабходна выканаць
лічбавую карэкцыю акустыкі памяшкання.
Цыкл уключэння / выключэння
Пасля выхаду з рэжыму чакання адным з ніжэй
апісаных спосабаў усе святлодыёдныя індыкатары
на верхняй частцы сабвуфера загараюцца, а затым
затухаюць па чарзе, застаецца гарэць толькі ўзровень
балансіроўкі гуку і нумар выбранай першапачатковай
устаноўкі. Затым іх яркасць зменшыцца да 10%, або
яны патухнуць у залежнасці ад выбраных налад.
Параметр памяншэння яркасці экрана можна
наладзіць у праграме SubConnect
Выхад з рэжыму чакання
Існуе некалькі спосабаў выхаду Gold W12 з рэжыму
чакання:
Пульт дыстанцыйнага кіравання: Калі націснуць кнопку
рэжыму чакання на пульце кіравання, Gold W12 выйдзе
з рэжыму чакання. Пры выкарыстанні гэтага спосабу
функцыя аўтаматычнага пераходу ў рэжым чакання працуе
звычайным чынам. Тым не менш, калі выключыць Gold
W12 з дапамогай пульта, сабвуфер уключыцца толькі
пры наступным нажацці на кнопку дыска кіравання (гл.
ніжэй) ці пульта. Аўтаматычнае ўспрыняцце сігналу будзе
немагчымым.
Дыск кіравання: Пры нажацці ці павароце дыска кіравання
для выхаду з рэжыму чакання, Gold W12 будзе заставацца
ўключаным, пакуль будзе паступаць сігнал ці пакуль не
пройдзе зададзены час аўтаматычнага выключэння (па
змаўчанні 20 хвілін)
Успрыняцце сігналу: Гэты спосаб поўнасцю аўтаматычны.
Gold W12 выходзіць з рэжыму чакання, калі атрымлівае
сігнал ад аднаго з уваходаў. Сабвуфер пяройдзе ў рэжым
чакання пасля сканчэння зададзенага часу (па змаўчанні
20 хвілін).
12-вольтны трыгер: Гэта спосаб кіравання ад АВ-рэсівера ці
ўзмацняльніка. Калі ўключаецца ўзмацняльнік, Gold W12
выходзіць з рэжыму чакання. І наадварот, калі выключаецца
ўзмацняльнік, Gold W12 таксама выключаецца.
RS232: Гэты спосаб кіравання залежыць ад сістэмы
дамашняй аўтаматызацыі. Вам спатрэбіцца дадатковая
інфармацыя пра гэты метад кіравання і праграмавання.
Лічбавая карэкцыя акустыкі
памяшкання
У Gold W12 складаны алгарытм эквалізацыі
памяшкання, які выяўляе ўсе нежаданыя эфекты
памяшкання і памяншае іх, каб стварыць настолькі
чыстую перадачу нізкіх частот, наколькі гэта магчыма.
Каб выканаць эквалізацыю памяшкання, проста
падключыце мікрафон, які пастаўляецца ў
камплектацыі, да ўваходу на пярэдняй панэлі Gold W12
і пастаўце мікрафон на ўзроўні слухача, калі ён сядзіць.
Каб атрымаць дакладны рэзультат, накіруйце мікрафон
у столь. Gold W12 па змаўчанні правядзе 2 свіп-
аналізы, але гэтую наладу можна змяніць у праграме
SubConnect на ўкладцы Інструменты > Эквалізацыя
памяшкання (Tools > Room Correction).
Памясціўшы мікрафон у першае палажэнне, націсніце
і ўтрымлівайце дыск кіравання; пакуль вядзецца
адваротны адлік, будуць падсвечвацца ўсе індыкатары
на знешнім крузе (галоўны індыкатар), а затым яны
міргнуць. Калі вы ўбачыце міганне, можаце адпусціць
дыск кіравання. Пасля першага свіп-аналізу будзе
паўза прыкладна 20 секунд. Пакуль не пачнецца новы
свіп-аналіз, вы можаце перамясціцца ў новае месца
ці застацца на старым. Калі вы зноў націсніце на дыск
кіравання, неадкладна пачнецца новы свіп-аналіз.
Затым Gold W12 правядзе карэкцыю памяшкання,
прайграўшы некалькі тэставых тонаў. Калі тэсты
выкананы паспяхова, на святлодыёдным экране
з'явіцца "шчаслівы твар". Калі тэст не ўдаўся, з'явіцца
"сумны твар".
ПАСПЯХОВА ВЫКАНАНЫ ТЭСТ
НЯЎДАЛЫ ТЭСТ
Гэта неабходна выканаць на сабвуферы перад
тым, як праводзіць установачную каліброўку
іншых прылад.
ЗАЎВАГА
Каб упэўніцца, што не ўзнікнуць перашкоды
правядзенню свіп-аналізаў карэкцыі
памяшкання, адлучыце кабель RS232 (калі ён
падлучаны), пакуль будзе праводзіцца карэкцыя.
ЗАЎВАГА
152
Gold W12
Summary of Contents for Gold W12
Page 1: ...O w n e r s M a n u a l ...
Page 2: ......
Page 19: ...Manuel de l utilisateur ...
Page 35: ...Manuale utente ...
Page 51: ...Bedienungsanleitung ...
Page 67: ...Manual del usuario ...
Page 83: ...M a n u a l d o u t i l i z a d o r ...
Page 99: ...Gebruikershandleiding ...
Page 115: ...用户手册 ...
Page 131: ...Руководство по эксплуатации ...
Page 147: ...Інструкцыя карыстальніка ...
Page 163: ...Пайдаланушы нұсқаулығы ...
Page 179: ...取扱説明書 ...
Page 195: ... ن ي المالك دليل ...
Page 211: ...Podręcznik użytkownika ...
Page 227: ......