41
TOPEX.PL
якую могуць прычыніць часткі абсталявання (напр.
станка), якія верцяцца, а таксама паскарае знос
вымяральных паверхняў штангенцыркуля.
3. На часткі штангенцыркуля нельга падаваць электрычнае
напружанне (напр., ад індыкатара напружання), інакш
электронная сістэма штангенцыркуля можа быць
пашкоджаная.
4. Калі мяркуецца, што штангенцыркуль не будзе
выкарыстоўвацца на працягу доўгага часу, то з яго
трэба выняць батарэйку.
ТЭХНІЧНЫЯ ПАРАМЕТРЫ
Дыяпазон вымярэнняў:
0 ÷ 200 мм / 0 ÷ 8 цаляў
Вырашальнасць:
0,01 мм / 0,0005 цалі
Дакладнасць вымярэння:
±0,02 мм / ±0,001 цалі
Максімальная хуткасць
вымярэння:
1,5 м/с
Сістэма вымярэння:
Лінейная
Індыкатар:
Вадкакрышталічны
Сілкаванне:
Батарэйка на аксідзе срэбра AgO,
1,55 В, тып SR44, ёмістасць 180
мА-гадз.
Сіла току:
<20 мкА
Дыяпазон рабочых
тэмператур:
5°C ÷ 40°C
Уплыў вільготнасці:
Незаўважны пры адноснай
вільготнасці, ніжэйшай за 80%
АГУЛЬНЫ ВЫГЛЯД ШТАНГЕНЦЫРКУЛЯ З ЛІЧБАВЫМ
АДЛІКАМ (Мал. 1)
A. Губкі для вымярэння вонкавых габарытаў
B. Губкі для вымярэння ўнутраных габарытаў
C. Глыбінямер
D. Штанга
E. Накрыўка адсека батарэйкі
F. Індыкатар
G. Шруба-фіксатар рамкі
H. Ролік руху рамкі
I. Пераключальнік адзінак (мм/цалі)
J. Кнопка скіду (ZERO)
K. Рухомая рамка
L. Кнопка ўключэння/выключэння (ON/OFF)
M. Кнопка скіду паказанняў функцыі ORIGIN
КАРЫСТАННЕ ШТАНГЕНЦЫРКУЛЕМ
Перш чым пачынаць карыстацца штангенцыркулем, упэўніцеся ў
адсутнасці на яе паверхні змазкі, пылу і металічнага пілавіння. Перш
чым пачынаць працу, трэба працерці тканінай усе вымяральныя
паверхні штангенцыркуля. Не дазваляецца выкарыстоўваць для
гэтага вадкія арганічныя сродкі. Трэба праверыць, ці правільна
працуюць усе кнопкі і вадкакрышталічны індыкатар.
Каб выканаць вымярэнне, трэба:
– аслабіць шрубу-фіксатар рамкі (Мал. 1/G)
– націснуць кнопку ўключэння/выключэння (ON/OFF,
Мал. 1/L)
– выбраць патрэбную адзінку вымярэння, націснуўшы
пераключальнік адзінак (Мал. 1/I) - пры кожным
націсканні пераключальніка мяняецца адзінка
вымярэння
– пры дапамозе роліка руху рамкі (Мал. 1/H) ссунуць
губкі адну да другой; значэнне на індыкатары (Мал. 1/F)
павінна быць роўнае нулю; у выпадку іншых паказанняў
трэба націснуць кнопку скіду (Мал. 1/J)
Summary of Contents for 31C625
Page 2: ......
Page 4: ...4 TOPEX PL 3 1 2 6 4 5 20 00 M L 20 00 20 00 20 00 20 02 ...
Page 44: ...WWW TOPEX PL ...