33
БЕЛАРУСКI
•
Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстоўвання дзецьмі і людзьмі з
абмежаванымі здольнасцямі, калі толькі
ім не дадзены адпаведныя і зразумелыя
інструкцыі аб бяспечным карыстанні прыладай
і той небяспецы, якая можа ўзнікнуць пры
яго няправільным выкарыстанні асобай,
адказваючай за іх бяспечнасць.
• Не дазваляйце дзецям карыстацца прыладай
у якасці цацкі.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
• Выміце прас з пакавання, пры наяўнасці
абароны на падэшве (12) выдаліце яе.
•
Пераканаецеся, што напруга ў сетцы
адпавядае працоўнай напрузе праса.
Нататка
Пры першым уключэнні награвальны элемент
праса абгарае, таму магчыма з’яўленне
невялікай колькасці дыму ці старонняга паху
- гэта звычайная з’ява.
ВЫБАР ВАДЫ
Для напаўнення рэзервуара выкарыстоўвайце
вадаправодную ваду. Калі вадаправодная
вада цвёрдая, то рэкамендуецца змешваць
яе з дыстыляванай вадой у суадносінах 1:1,
пры вельмі цвёрдай вадзе змешвайце яе
з дыстыляванай вадой у суадносінах 1:2 ці
выкарыстоўвайце толькі дыстыляваную ваду.
Нататка
Забараняецца заліваць у рэзервуар для
вады (11) араматычныя вадкасці, воцат,
раствор крухмалу, рэагенты для выдалення
накіпу, хімічныя рэчывы і г.д.
НАПАЎНЕННЕ РЭЗЕРВУАРА ДЛЯ ВАДЫ (мал.
1, 2)
Перш чым заліць ваду ў прас, пераканаецеся,
што ён адключаны ад сеткі.
• Усталюйце рэгулятар сталай падачы пары (3) у
становішча “падача пары выключана”.
• Адкрыйце вечка залівальнай адтуліны (2).
• Заліце ваду, выкарыстоўваючы ёмістасць для
залівання вады (14), шчыльна зачыніце вечка
(2).
Нататкі:
•
Не налівайце ваду вышэй адзнакі MAX.
•
Калі падчас прасавання неабходна даліць
ваду, то адключыце прас і выміце сеткавую
вілку з разеткі.
•
Пасля таго як вы скончыце гладзіць,
выключыце прас, дачакайцеся яго поўнага
астывання пасля чаго адкрыйце вечка
залівальнай адтуліны (2), перавярніце
прас і зліце рэшткі вады (мал.8).
ТЭМПЕРАТУРА ПРАСОЎКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі пратэстуйце
нагрэты прас на кавалачку тканіны, каб
пераканацца ў тым, што падэшва праса (12) і
рэзервуар для вады (11) чыстыя.
• Заўсёды перад прасоўкай рэчаў глядзіце на
цэтлік выраба, дзе паказана рэкамендуемая
тэмпература прасоўкі.
•
Калі цэтлік з указаннямі па прасоўцы
адсутнічае, але вы ведаеце тып матэрыялу,
то для выбару тэмпературы прасоўкі глядзіце
табліцу.
Пазначэнні Тып тканіны (тэмпература)
•
Сінтэтыка, нейлон, акрыл, поліэстэр
(нізкая тэмпература)
••
Шоўк/поўсць (сярэдняя тэмпература)
•••
Бавоўна/лён (высокая тэмпература)
•
Табліца падыходзіць толькі для гладкіх
матэрыялаў. Калі матэрыял іншага тыпу
(гафраваны, рэльефны і г.д.), то лепш за ўсё
яго гладзіць пры нізкай тэмпературы.
• Спачатку адсартуйце рэчы па тэмпературы
прасоўкі: сінтэтыку - да сінтэтыкі, поўсць - да
поўсці, бавоўна - да бавоўны і г.д.
• Прас награваецца хутчэй, чым астывае. Таму
спачатку рэкамендуецца гладзіць рэчы, пры
нізкай тэмпературы (напрыклад, сінтэтычныя
тканіны). Пасля чаго пераходзьце на прасоўку
пры больш высокіх тэмпературах (шоўк,
поўсць). Вырабы з бавоўны і лёну гладзьце ў
апошнюю чаргу.
• Калі ў склад тканіны ўваходзяць смесавыя
валокны, то неабходна ўсталяваць тэмпературу
прасоўкі самую нізкую (напрыклад, калі
выраб складаецца на 60% з поліэстэру і на
40% з бавоўны, то яго варта гладзіць пры
тэмпературы, падыходнай для поліэстэру
“o”).
• Калі вы не можаце вызначыць склад тканіны, то
знайдзіце на вырабе месца, якое не прыкметна
пры нашэнні, і дасведчаным шляхам абярыце
тэмпературу прасоўкі (заўсёды пачынайце
з самай нізкай тэмпературы і паступова
павялічвайце яе, пакуль не даможацеся
жаданага выніку.).
• Вельветавыя і іншыя тканіны, якія хутка
пачынаюць ільсніцца, варта гладзіць строга
ў адным кірунку (у кірунку ворса) з невялікім
націскам.
• Каб пазбегнуць з'яўлення льсняных плям на
1255.indd 33
1255.indd 33
03.03.2010 15:40:17
03.03.2010 15:40:17