ПАРАВЫ ПРАС
АПІСАННЕ
1. Кнопка дадатковай падачы пары
2. Кнопка
распырсквальніка
вады
3. Рэгулятар сталай падачы пары/
уключэнне рэжыму самаачысткі
4. Сопла
распырсквальніка
вады
5. Падэшва
праса
6. Паказальнік
усталяванай
тэмпературы
7. Рэгулятар тэмпературы з індыкатарам
уключэння
8. Падстава
праса
9. Вечка
залівальнай
адтуліны
10. Рэзервуар для вады
11. Паказальнік максімальнага ўзроўня
вады
12. Мерная шкляначка
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад эксплуатацыяй уважліва прачытайце
інструкцыю, а таксама звярніце ўвагу на
ілюстрацыі.
• Перад уключэннем пераканайцеся, што
напруга ў сетцы адпавядае працоўнай
напрузе праса.
• Сеткавы шнур забяспечаны "еўравілкай";
уключайце яе ў разетку, якая мае
надзейны кантакт зазямлення.
• У пазбяганне рызыкі ўзнікнення пажару
не выкарыстоўвайце перахаднікі пры
падлучэнні прыбора да электрычнай
разеткі.
•
У пазбяганне перагрузкі электрычнай
сеткі не ўключайце адначасова некалькі
прыбораў з вялікай спажыванай
магутнасцю.
• Выкарыстоўвайце прас толькі ў мэтах,
прадугледжаных інструкцыяй.
•
Не выкарыстоўвайце прас па-за
памяшканнямі.
•
Стаўце прас на роўную, устойлівую
паверхню, ці карыстайцеся прасавальнай
дошкай.
• Не пакідайце ўключаны прас без нагляду.
• Заўсёды адключайце прас ад сеткі, калі
не карыстаецеся ім.
•
Пры напаўненні рэзервуара вадой
заўсёды вымайце вілку з разеткі.
• Адтуліна для запаўнення вадой павінна
быць зачынена падчас прасавання.
•
Забараняецца заліваць у рэзервуар
для вады араматызуючыя вадкасці,
воцат, раствор крухмалу, рэагенты для
выдалення шумавіння, хімічныя рэчывы і
г.д.
• Пазбягайце кантакту адкрытых участкаў
скуры з гарачымі паверхнямі праса ці
выходзільнай парай, каб пазбегнуць
атрымання апёкаў.
• Сачыце, каб сеткавы шнур не звешваўся
з краю прасавальнай дошкі, а таксама не
дакранаўся гарачых паверхняў.
• Перад адключэннем/падлучэннем праса
да электрычнай сеткі ўсталюйце рэгулятар
тэмпературы ў становішча “MIN”.
• Пры адключэнні праса ад электрычнай
сеткі заўсёды трымайцеся за сеткавую
вілку, ніколі не цягніце за сеткавы шнур.
• Каб пазбегнуць паразы электрычным
токам, не апускайце прас у ваду ці ў
любую іншую вадкасць.
• Перад тым як прыбраць прас, зліце рэшткі
вады і дайце яму цалкам астыць.
• Злівайце ваду толькі пасля адключэння
праса ад сеткі.
•
Не выкарыстоўвайце прас з
пашкоджанай сеткавай вілкай, сеткавым
шнуром, а таксама з любымі іншымі
няспраўнасцямі.
•
Не карыстайцеся прасам пасля яго
падзення, пры наяўнасці бачных
пашкоджанняў ці ў выпадку праходжання
вады.
• У пазбяганне паразы электрычным токам
ніколі не разбірайце прас самастойна;
пры выяўленні няспраўнасці звяртайцеся
толькі ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць
прас у якасці цацкі.
• Захоўвайце прас у месцы, недаступным
для дзяцей і людзей з абмежаванымі
магчымасцямі. Не дазваляйце ім
карыстацца прыладай без нагляду.
• Прас не прызначаны для выкарыстання
дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі
магчымасцямі, калі толькі асобам, якія
адказваюць за іх бяспеку, не дадзены
адпаведныя і зразумелыя інструкцыі
37
БЕЛАРУСКI
1260.indd 37
1260.indd 37
24.08.2010 10:02:34
24.08.2010 10:02:34
Summary of Contents for VT-1260
Page 1: ...1260 indd 1 1260 indd 1 24 08 2010 10 02 28 24 08 2010 10 02 28...
Page 2: ...2 1260 indd 2 1260 indd 2 24 08 2010 10 02 31 24 08 2010 10 02 31...
Page 3: ...3 1260 indd 3 1260 indd 3 24 08 2010 10 02 31 24 08 2010 10 02 31...
Page 48: ...1260 indd 48 1260 indd 48 24 08 2010 10 02 35 24 08 2010 10 02 35...