32
Беларуская
ФРЫЦЮРНІЦА
Фрыцюрніца
прызначана
для
абсмажвання
разнастайных прадуктаў (пераважна бульбы,
гародніны, мяса, рыбы, цеста, грыбоў) у гарачым
тлушчы ці алеі (фрыцюры).
АПІСАННЕ
1. Корпус
2. Здымнае вечка
3. Назіральнае акно
4. Здымная ёмістасць для алею
5. Індыкатар працы
6. Таймер
7. Рэгулятар тэмпературы
8. Кнопка адкрыцця вечка
9. Кошык для прадуктаў
10. Складная ручка кошыка
11. Кнопка-фіксатар ручкі
ПАПЯРЭДЖАННЕ:
У ВЫПАДКУ ПАДЗЕННЯ ФРЫЦЮРНІЦЫ ГАРАЧЫ
АЛЕЙ МОЖА ПРЫЧЫНІЦЬ СУР’ЁЗНЫЯ АПЁКІ,
ТАМУ САЧЫЦЕ ЗА ТЫМ, КАБ СЕТКАВЫ ШНУР НЕ
ЗВІСАЎ З КРАЮ ПРАЦОЎНАЙ ПАВЕРХНІ І БЫЎ НА
НЕДАСЯГАЛЬНАЙ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ АДЛЕГЛАСЦІ.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад выкарыстаннем фрыцюрніцы ўважліва
прачытайце кіраўніцтва па эксплуатацыі і захоўвайце
яго на працягу ўсяго тэрміна эксплуатацыі.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым
прызначэнні, як выкладзена ў дадзеным кіраўніцтве.
Няправільны зварот з прыборам можа прывесці да
яго паломкі, прычынення шкоды карыстачу ці яго
маёмасці.
•
Перад уключэннем у сетку пераканайцеся, што
працоўнае напружанне прыбора адпавядае
напружанню сеткі.
•
Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
уключайце яе ў разетку, якая мае надзейны
кантакт зазямлення.
•
Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення пажару, не
выкарыстоўвайце перахаднікі пры падключэнні
прылады да электрычнай разеткі.
•
Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення пажару
ці
паражэння
электрычным
токам,
не
выкарыстоўвайце перахаднікі пры падключэнні
прылады да электрычнай разеткі.
•
Размяшчайце прыладу на роўнай, устойлівай
цеплаўстойлівай паверхні так, каб доступ да
сеткавай разеткі быў свабодным.
•
Выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з добрай
вентыляцыяй. Каб пазбегнуць ўзгарання, ні ў
якім разе не размяшчайце прыладу побач са
шторамі ці фіранкамі, а таксама не накрывайце
яе падчас працы.
•
Не
размяшчайце
прыбор
зблізку
лёгкаўзгаральных рэчываў, паперы, кардона і
пластыка.
•
Не дапушчайце звісання сеткавага шнура са
стала, а таксама яго кантакту з гарачымі
паверхнямі, ці вострымі кантамі кухоннай мэблі.
•
Не
выкарыстоўвайце
прыбор
па-за
памяшканнямі.
•
Не ўключайце прыбор пры адсутнасці алею ў
ёмістасці.
•
Ніколі не пакідайце без нагляду прыбор падчас
працы, а таксама ў выпадку, калі алей для
смажання яшчэ не астыў.
•
Каб пазбегнуць апёку парай, не нахіляйцеся над
прыборам.
•
Не пакідайце адкрытым вечка фрыцюрніцы
падчас яе працы.
•
Будзьце асцярожныя: падчас працы корпус
прыбора моцна награваецца, не дакранайцеся
да гарачых паверхняў.
•
Сачыце за тым, каб узровень алею ў фрыцюрніцы
быў не ніжэй мінімальнай адзнакі і не вышэй
максімальнай.
•
Пры працы з гарачым алеем выкарыстоўвайце
толькі тэрмаўстойлівае кухоннае прыладдзе з
цеплаізаляванымі ручкамі.
•
Ніколі не злівайце алей, пакуль ён гарачы, дайце
яму астыць.
•
Па магчымасці загружайце ў фрыцюрніцу сухія
прадукты, паколькі трапленне нават невялікай
колькасці вільгаці ў гарачы алей прыводзіць да
распырсквання алею.
•
Не перагружайце фрыцюрніцу прадуктамі. Гэта
можа прывесці да іх узгарання.
•
У выпадку ўзгарання алею, адключыце прыбор
ад сеткі і накрыйце шчыльнай, па магчымасці
негаручай, тканню.
НІ Ў ЯКІМ РАЗЕ НЕ ЗАЛІВАЙЦЕ АГОНЬ ВАДОЙ!
•
Не перасоўвайце прыбор, пакуль алей для
смажання цалкам не астыў. Для пераносу
прылады выкарыстоўвайце ручкі на корпусе.
•
Адключайце прыладу ад сеткі перад чысткай ці ў
выпадку, калі Вы ёй не карыстаецеся.
•
Пры адключэнні вілкі сеткавага шнура з разеткі
не цягніце за шнур, а трымайцеся за вілку рукой.
•
Не бярыцеся за вілку сеткавага шнура мокрымі
рукамі.
•
Не карыстайцеся прыладай у непасрэднай
блізкасці ад кухоннай ракавіны, не падвяргайце
яе ўздзеянню вільгаці.
•
Каб пазбегнуць ўдару электрычным токам не
апускайце сеткавы шнур, сеткавую вілку ці
сам прыбор у ваду ці любыя іншыя вадкасці.
Калі гэта адбылося, НЕ БЯРЫЦЕСЯ за прыбор,
неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і
толькі пасля гэтага дастаньце прыбор з вады.
Звярніцеся ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр для
праверкі ці рамонту прыбора.
•
Перыядычна правярайце цэласнасць сеткавага
шнура і вілкі.
VT-1537_IM.indd 32
09.12.2013 12:31:03