30
Беларуская
працы сокавыціскалкі на высокай хуткасці
«II».
•
Сокавыціскалка ўключыцца толькі ў тым
выпадку, калі ўсе здымныя часткі ўсталяваны
правільна, а вечка (3) замацавана фіксатарам
(7).
•
Загружайце прадукты ў загрузную гарлавіну
(2) вечкі (3) толькі падчас кручэння фільтра-
таркі (4).
•
Паступова апускайце папярэдне парэзаную
гародніну ці садавіну ў загрузную гарлавіну (2)
вечкі (3) і злёгку націскайце на іх штурхачом
(1). Не націскайце занадта моцна на штурхач
(1), паколькі гэта можа прывесці да зніжэння
колькасці атрымоўванага соку і нават да
прыпынку кручэння фільтра-таркі (4). Чым
павольней адбываецца апрацоўка гародніны
ці садавіны, тым больш выхад соку.
•
Забараняецца апускаць пальцы ці любыя
іншыя прадметы ў загрузную гарлавіну (2)
вечкі (3).
•
Падчас працы перыядычна правярайце стан
фiльтра-таркi (4) на прадмет засмечвання
сеткі мякаццю і пры неабходнасці прамывайце
фільтр-тарку (4), перад здыманнем фільтра-
таркi неабходна выключыць сокавыціскалку і
выняць вілку сеткавага шнура з электрычнай
разеткі.
•
Сачыце за напаўненнем кантэйнера для
мякаці (8), калі кантэйнер (8) запоўніўся,
выключыце сокавыціскалку, выміце вілку
сеткавага шнура з разеткі і выдаліце мякаць
з кантэйнера (8).
Ўвага!
Максімальна
дапушчальны
час
бесперапыннай працы сокавыціскалкі - не
больш за 2 хвілін з перапынкам не меней 3
хвілін.
•
Пасля
выкарыстання
сокавыціскалкі
выключыце яе, усталяваўшы перамыкач (10) у
становішча «0» і выміце вілку сеткавага шнура
з электрычнай разеткі.
•
Для прадухілення выцякання кропель соку
неабходна носік для зліву соку (6) ўсталяваць
у гарызантальнае становішча (мал.1), гэта
можна зрабіць, прыпадняўшы ёмістасць для
соку (11).
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Пасля завяршэння працы ці перад чысткай
заўсёды выключайце прыладу і адключайце яе
ад электрасеткі.
Рабіце разборку і чыстку сокавыціскалкі
пасля кожнага яе выкарыстання:
•
Выміце штурхач (1) з загрузнай гарлавіны (2)
вечкі (3).
•
Адпусціце фіксатар (7) у гарызантальнае
становішча і зніміце вечка (3).
•
Зніміце фільтр-тарку (4), для палягчэння
зняцця фільтра-таркі (4) неабходна зняць
фільтр-тарку разам з соказборнiком (5),
трымаючыся за соказборнiк (5) і падняўшы
яго па кірунку ўверх.
•
Адтуліны фільтра-таркі (4) зручней прамываць
з
вонкавага
боку,
выкарыстоўваючы
невялікую шчотку.
•
Будзьце асцярожныя пры прамыванні
фільтра-таркі (4): паверхня дыскавай таркі
вострая.
•
Старанна прамыйце ўсе здымныя дэталі
цёплай вадой з мяккім мыйным сродкам,
пасля чаго прасушыце іх.
•
Не выкарыстоўвайце для прамывання
фільтра-таркі (4) і іншых здымных дэталяў
посудамыйную машыну.
•
Маторны блок (9) працірайце злёгку
вільготнай тканінай, пасля чаго пратрыце яго
•
насуха.
•
Забараняецца апускаць маторны блок (9) у
ваду ці любыя іншыя вадкасці, а таксама
прамываць яго пад бруёй вады.
•
Не
выкарыстоўвайце
для
чысткі
сокавыціскалкі цвёрдыя губкі, абразіўныя
сродкі для чысткі, а таксама растваральнікі.
•
Некаторыя прадукты, напрыклад морква ці
бурак, могуць афарбаваць здымныя дэталі
сокавыціскалкі, для выдалення слядоў
фарбавальніка можна выкарыстоўваць сухую
тканіну, змочаную ў алеі, пасля ачысткі
дэталяў прамыйце іх цёплай вадой з мяккім
мыйным сродкам і прасушыце.
КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ
•
Выкарыстоўвайце толькі свежую гародніну і
садавіну, бо ў іх змяшчаецца больш соку.
•
Для прыгатавання соку можна выкарыстоўваць
розную гародніну (морква, агуркі, бурак,
сцеблы салеры, шпінат, памідоры) ці садавіну
(яблыкі, вінаград, ананасы).
•
Ягады рэкамендуецца мыць непасрэдна
перад адцісканнем соку, бо яны хутка
губляюць свежасць.
•
Чысціць тонкую скурку з садавіны ці
гародніны няма неабходнасці, зразаць варта
толькі тоўстую лупіну, напрыклад, у ананасаў
ці буракоў, кабачкоў ці гарбузоў.
•
Пры адціску яблычнага соку выразаць у
яблыкаў асяродак не абавязкова.
•
Пры прыгатаванні яблычнага соку памятайце,
што яго насычанасць залежыць ад гатунку
яблыкаў.
VT-1607_IM.indd 30
30.04.2013 16:25:47