БЕЛАРУСКI
38
салеры, шпінат, памідоры) ці садавіна
(яблыкі, вінаград, ананасы).
•
Чысціць скурку ці тонкую скурку
няма неабходнасці, чысціць варта
толькі тоўстую лупіну (напрыклад, з
ананасаў ці буракоў).
• Пры
прыгатаванні
яблычнага
соку памятайце, што яго
насычанасць залежыць ад гатунку
выкарыстоўваных яблыкаў.
• Выбірайце гатунак яблыкаў, які дае
найболей падыходны для вашага
смаку сок. Выціскайце сок з пладоў
разам са скуркай. Асяродак выразаць
не абавязкова.
• Яблычны сок хутка цямнее, капніце ў
яго некалькі кропель лімоннага соку
- гэта прыпыніць працэс пацямнення
соку.
•
Піце сок адразу пасля яго
прыгатавання. Пры працяглым
захоўванні на паветры сок губляе
свае смакавыя якасці і харчовую
каштоўнасць.
•
Калі сок будзе захоўвацца ў
халадзільніку, пераліце яго ў
чыстую бутэльку з вечкам, каб ён не
ўвабраў староннія пахі прадуктаў,
якія захоўваюцца ў халадзільніку.
Непажадана захоўваць сок у
металічнай ёмістасці, бо ён можа
набыць адпаведны прысмак.
• У сокавыціскалцы не рэкамендуецца
перапрацоўваць садавіну з высокім
утрыманнем крухмалу ці пекціну,
такія як бананы, папая, авакада,
інжыр, абрыкосы, манга, чырвоная
і чорная парэчка. Для перапрацоўкі
гэтай садавіны карыстайцеся іншымі
кухоннымі прыборамі.
• Сокавыціскалка
не
прызначана
для перапрацоўкі вельмі цвёрдых і
кудзелістых прадуктаў, такіх як какос,
рабарбар ці айва.
ЧЫСТКА СОКАВЫЦІСКАЛКІ
• Пасля заканчэння працы ці перад
чысткай заўсёды выключайце прыбор
і адключайце яго ад электрасеткі.
• Рэкамендуецца прамываць здымныя
дэталі цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам адразу ж пасля
працы з прыладай.
• Адтуліны фільтра-таркі (3) зручней
прамываць са зваротнага боку.
Выконвайце асцярожнасць
пры прамыванні фільтра-таркі,
тарка мае вострую паверхню. Не
выкарыстоўвайце для прамывання
фільтра-таркі посудамыйную
машыну.
•
Маторны блок сокавыціскалкі (7)
працірайце вільготнай тканінай.
Забараняецца апускаць маторны
блок у ваду ці прамываць яго пад
бруёй вады.
• Не выкарыстоўвайце цвёрдыя губкі,
абразіўныя, агрэсіўныя чысцячыя
сродкі, а таксама растваральнікі.
•
Некаторыя прадукты, напрыклад
морква, памідоры ці бурак, могуць
афарбаваць пластмасавыя дэталі
сокавыціскалкі. Выдаліць плямы
можна сухой тканінай, змочанай у
алеі, пасля чаго неабходна прамыць
дэталі цёплай вадой з мяккім мыйным
сродкам і прасушыць.
ЗАХОЎВАННЕ
• Перад тым як прыбраць прыбор на
захоўванне, пераканайцеся, што
прыбор адключаны ад электрасеткі.
•
Згарніце сеткавы шнур
сокавыціскалкі.
• Выканайце патрабаванні раздзела
ЧЫСТКА СОКАВЫЦІСКАЛКІ.
•
Захоўвайце прыбор у сухім
прахалодным месцы, недаступным
для дзяцей.
1634.indd 38
1634.indd 38
07.07.2010 12:57:58
07.07.2010 12:57:58