32
Беларуская
•
Не дазваляйце дзецям дакранацца да корпуса
прыбора і да сеткавага шнура падчас працы.
•
Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання
дзецьмі, малодшымі за 8 гадоў.
•
Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання
людзьмі (уключаючы дзяцей, старэйшых за 8 гадоў)
з фізічнымі, нервовымі, псіхічнымі парушэннямі ці
без дастатковага досведу і ведаў. Выкарыстанне
прылады такімі асобамі дапушчаецца толькі ў тым
выпадку, калі яны знаходзяцца пад наглядам асобы,
якая адказвае за іх бяспеку, пры ўмове, што ім былі
дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі пра
бяспечнае карыстанне прыладай і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
•
Ажыццяўляйце нагляд за дзецьмі, каб не дапусціць
выкарыстання прылады ў якасці цацкі.
•
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца ў
якасці ўпакоўкі, без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі
пакетамі ці ўпаковачнай плёнкай. Небяспека ўдушша!
•
Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не
тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся за сеткавую
вілку і акуратна выцягніце яе з электрычнай разеткі.
•
Не выкарыстоўвайце прыладу, калі маюцца
пашкоджанні сеткавага шнура ці вілкі сеткавага
шнура, калі прылада працуе з перабоямі, а таксама
пасля пасля падзення прылады.
•
Не разбірайце прыладу самастойна, у выпадку
выяўлення няспраўнасці, а таксама пасля падзення
прылады звярніцеся ў найбліжэйшы аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
•
Перавозьце прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
•
Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных для
дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Пасля транспартавання ці захоўвання прылады ў
зімовых (халодных) умовах неабходна вытрымаць
яе пры хатняй тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
•
Распакуйце ўвільгатняльнік і зніміце ўпаковачныя
матэрыялы і любыя наклейкі, якія замінаюць
працы прылады. Агледзьце прыбор на прадмет
пашкоджанняў. Пры наяўнасці пашкоджанняў не
ўключайце прыладу.
Нататкі:
Выкарыстоўвайце
ўвільгатняльнік
пры
тэмпературы ў памяшканні ад +5°C да +40°C і
адноснай вільготнасці меней 80%.
Тэмпература выкарыстоўванай вады не павінна
быць вышэй +40°С.
•
Перад
уключэннем
у
электрычную
сетку
пераканайцеся ў тым, што напружанне электрычнай
сеткі адпавядае працоўнаму напружанню прылады.
Эксплуатацыя прылады
1. Зніміце рэзервуар (13) з корпуса прылады.
2. Перавярніце рэзервуар (13), адкруціце вечка (14)
c фільтрам-картрыджам (12), паварочваючы яго
супраць гадзіннікавай стрэлкі.
3. Напоўніце рэзервуар (13) неабходнай колькасцю
вады, устаўце вечка з фільтрам-картрыджам (12)
і закруціце яго, паварочваючы па гадзіннікавай
стрэлцы.
4. Устанавіце напоўнены рэзервуар (13) на корпус
прылады. Пачакайце некаторы час, неабходны для
запаўнення працоўнага адсека вадой.
5. Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку, пры гэтым загарыцца падсвятленне
рэзервуара для вады (16).
6. Уключыце ўвільгатняльнік, дакрануўшыся да
сэнсарнай кнопкі (1) « » ці націснуўшы на кнопку
(30) на пульце ДК (19), пры гэтым на дысплеі
адлюструецца тэмпература ў памяшканні (27),
вільготнасць у памяшканні (21) і піктаграма
інтэнсіўнасці выхаду пары (26), з соплаў вечка
(9) пачнецца інтэнсіўнае вылучэнне пары. Соплы
круцяцца на 180° вакол уласнай восі, што дазваляе
накіроўваць струмень пары ў любы бок, не
змяняючы размяшчэння ўвільгатняльніка.
Нататкі:
Кожны націск кнопак кіравання суправаджаецца
гукавым сігналам.
Калі на працягу 30 секунд не была націснута
ніводная кнопка на панэлі кіравання ці на пульце
ДК, то яркасць дысплея аўтаматычна паменшыцца.
7. Для ўключэння рэжыму іянізацыі дакраніцеся да
сэнсарнай кнопкі (3) «
» ці націсніце на кнопку
(31) на пульце ДК (19), пры гэтым на дысплеі (7)
загарыцца піктаграма (23). Для выключэння
іянізацыі дакраніцеся да сэнсарнай кнопкі (3) «
»
яшчэ раз, пры гэтым піктаграма (23) пагасне.
8. Для ўключэння рэжыму падагрэву вады дакраніцеся
да сэнсарнай кнопкі (6) « » ці націсніце на кнопку
(32) на пульце ДК (19), пры гэтым на дысплеі (7)
загарыцца піктаграма (25). У гэтым рэжыме вада,
якая выпарваецца, папярэдне падаграваецца –
гэта спрыяе абеззаражанню вады і забяспечваецца
лёгкасць яе выпарэння.
Нататка:
Уключэнне дадзенай функцыі можа ў малаважнай
меры
змяніць
сведчанні
тэмпературы
ў
памяшканні (27) і вільготнасці (21) на дысплеі
(7). Пры вільготнасці ў памяшканні меней 20%
значэнне гэтага параметру на індыкатары (27)
будзе адлюстроўвацца як «20», што не з’яўляецца
няспраўнасцю.
9. Вы можаце ўсталяваць час працы ўвільгатняльніка
з дапамогай сэнсарнай кнопкі таймера (5)«
»
на панэлі кіравання ці паслядоўнымі націскамі
кнопкі ўключэння/выключэння ўвільгатняльніка (30)
на пульце ДУ (19), пры гэтым на дысплеі з’явіцца
значок «TIMER», які мігціць. Усталюйце неабходны
час працы ўвільгатняльніка ад 1 гадзіны да 12 гадзін,
час будзе адлюстроўвацца на дысплеі (7) лічбавай
індыкацыяй (27). У гэтым рэжыме лічбавы індыкатар
VT-1768.indd 32
20.01.2014 12:26:18