43
Беларуская
МУЛЬТЫВАРКА
Мультыварка прызначана для прыгатавання і
разагравання ежы.
Апісанне
1. Корпус мультываркі
2. Клавіша адкрыцця вечка
3. Чара
4. Фіксатары ахоўнага экрана
5. Ахоўны экран
6. Вечка мультываркі
7. Ручка для пераноскі
8. Раздым для падлучэння сеткавага шнура
9. Дысплей
10. Панэль кіравання
11. Паравы клапан
12. Адтуліна выйсця пары
13. Награвальны элемент
14. Датчык тэмпературы
15. Палоўнік
16. Мерная шклянка
17. Лапатка
18. Сеткавы шнур
19. Паддон для гатавання на пару
Панэль кіравання
20. Кнопка «СТОП/Падтрыманне тэмпературы»
21. Кнопка «РЫС»
22. Кнопка «СТАРТ адкладзены»
23. Кнопка «ГАДЗІНЫ»
24. Кнопка «ХВІЛІНЫ»
25. Кнопка «ТАЙМЕР»
26. Кнопка «МЕНЮ»
27. Кнопка «СТАРТ»
28. Дадатковыя аксэсуары: Шкляначкі для ёгурта
Ўвага!
Для дадатковай аховы мэтазгодна ў ланцугі
сілкавання мультываркі ўстанавіць прыладу
ахоўнага адключэння (ПАА) з намінальным токам
спрацоўвання, які не перавышае 30 мА, для ўстаноўкі
ПАА звярніцеся да спецыяліста.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі мультываркі ўважліва
прачытайце сапраўднае кіраўніцтва па эксплуатацыі
і захавайце яго для выкарыстання ў якасці
даведкавага матэрыялу.
•
Выкарыстоўвайце мультыварку толькі па яе
прамым прызначэнні, як выкладзена ў дадзеным
кіраўніцтве. Няправільны зварот з прыладай
можа прывесці да яе паломкі, прычыніць шкоду
карыстачу ці яго маёмасці.
•
Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва
агледзьце сеткавы шнур і гняздо для
падключэння сеткавага шнура, размешчаны
на корпусе прыбора, пераканайцеся, што яны
не маюць пашкоджанняў. Не выкарыстоўвайце
прыладу пры наяўнасці пашкоджанняў вілкі сет-
кавага шнура, сеткавага шнура ці раздыма сет-
кавага шнура.
•
Перад уключэннем прылады пераканайцеся, што
напруга электрычнай сеткі адпавядае працоўнай
напрузе прылады.
•
Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»; уклю-
чайце яе ў разетку, якая мае надзейны кантакт
зазямлення.
•
Пры падлучэнні прылады да сеткі, не
выкарыстоўвайце перахаднікі.
•
Сачыце за тым, каб сеткавы шнур быў шчыльна
ўстаўлены у гняздо на корпусе мультываркі, а
вілка сеткавага шнура ўстаўлена ў разетку.
•
Выкарыстоўвайце толькі сеткавы шнур з камп-
лекта пастаўкі і не выкарыстоўвайце сеткавы
шнур ад іншых прылад.
•
Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі,
якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
•
Размяшчайце
прыладу
на
роўнай
цеплаўстойлівай паверхні воддаль ад крыніц
вільгаці, цеплыні і адкрытага агню.
•
Усталёўвайце прыладу так, каб доступ да сетка-
вай разеткі быў вольным.
•
Выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з добрай
вентыляцыяй.
•
Не падвяргайце прыладу ўздзеянню прамых
сонечных прамянёў.
•
Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай бліз-
касці ад сцен і мэблі.
•
Свабодная прастора над мультываркай павінна
быць не меней 30-40 см.
•
Не дапушчайце судотыку сеткавага шнура з
гарачымі і вострымі паверхнямі. Не дапушчайце
пашкоджання ізаляцыі сеткавага шнура.
•
Забараняецца брацца за корпус мультываркі,
сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура мокрымі
рукамі.
•
Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку сет-
кавага шнура ў ваду ці любыя іншыя вадкасці.
•
Калі прылада звалілася ў ваду, неадкладна
выміце сеткавую вілку з разеткі, толькі пасля
гэтага можна дастаць прыбор з вады. Па пытанні
далейшага выкарыстання прылады звернецеся ў
аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
•
Не ўстаўляйце староннія прадметы ў адтуліны
выйсця пары і сачыце за тым, каб староннія
прадметы не патрапілі паміж вечкам і корпусам
мультываркі.
•
Не пакідайце прыладу без нагляду. Заўсёды
адключайце прыладу ад сеткі, калі вы ёй не
карыстаецеся.
•
У пазбяганне апёкаў не нахіляйцеся над адту-
лінай для выйсця пары і над адкрытым вечкам.
VT-4206.indd 43
30.05.2013 15:26:08