42
Беларуская
i павярніце ніжнюю частку па гадзіннікавай
стрэлцы да фіксацыі (становішча
).
9. Усталюйце ахоўны экран (5) і паравы клапан (11)
на месца.
выкарыстанне мультываркі
1. Змесціце неабходныя інгрэдыенты ў чару.
Нататка:
Сачыце за тым, каб інгрэдыенты і вадкасцi
не перавышалі ўзроўня максімальнай адзнакі і не
былі ніжэй адзнакі мінімальнага ўзроўню. Адзнака
максімуму для розных каш (акрамя рысу) – 3 л,
адзнака максімальнага ўзроўня для астатніх
прадуктаў і вадкасцяў – «CUP».
2. Усталюйце чару (3) у працоўную камеру прылады.
Пераканайцеся, што чара (3) ўсталявана без
перакосаў і шчыльна датыкаецца з паверхняй
награвальнага элемента (13).
Нататка:
Не выкарыстоўвайце чару (3) для мыцця круп і
рэзання прадуктаў, гэта можа пашкодзіць
антыпрыгарнае пакрыццё.
Перад выкарыстаннем вытрыце вонкавую паверхню
і дно чары (3) насуха. Пераканайцеся, што ў
працоўнай камеры і на дне чары (3) няма старонніх
прадметаў, забруджванняў і вільгаці.
У сярэдзіне награвальнага элемента (13) знаходзіцца
датчык тэмпературы (14). Сачыце за тым, каб рух
датчыка (14) не быў абмежаваны.
3. Калі вы гатуеце прадукты на пару, устанавіце
паддон (19) з прадуктамі i наліце ў чару (3) ваду
такім чынам, каб кіпячая вада не дакраналася дна
паддона (19).
4. Зачыніце вечка мультываркі (6) да шчаўчка.
5. Падлучыце электрычны шнур у раздым (8), а
вілку сеткавага шнура (18) ўстаўце ў электрычную
разетку.
6. Для
выбару
аўтаматычнай
праграмы
прыгатавання паслядоўна націскайце кнопку (26)
«МЕНЮ» да з’яўлення на дысплеі індыкатара
насупраць адпаведнай праграмы. Пры гэтым на
дысплеі загарыцца індыкатар
.
7. Час прыгатавання ў прапанаваных праграмах
усталяваны па змаўчанні, але можа вар’іравацца.
Для змены часу прыгатавання націсніце кнопку
(22) «ЧАС», затым устанавіце час з дапамогай
кнопак (20) «ГАДЗІНЫ» і (21) «ХВІЛІНЫ» (гл. Табл.
1).
8. Націсніце на кнопку (25) «СТАРТ» для пачатку
працэсу прыгатавання.
9. Сачыце за гатовасцю прадуктаў падчас
прыгатавання, пры неабходнасці памешвайце
прадукты пластыкавым палавінікам (15) ці
лапаткай (17), прыдатнай для выкарыстання з
антыпрыгарным пакрыццём.
Ўвага! Каб пазбегнуць апёкаў парай і маслам,
адкрываючы вечка мультываркі (6), будзьце
вельмі асцярожныя, не нахіляйцеся над
прыладай і не змяшчайце рукі над чарай (3).
Не выкарыстоўвайце металічныя прадметы,
якія могуць падрапаць чару (3) ці прывесці да
ўзнікнення расколін.
Не адкрывайце вечка мультываркі (6) падчас
выпечкі.
10. Пасля завяршэння прыгатавання прагучаць 5
гукавых сігналаў, прылада пяройдзе ў рэжым
падтрымання тэмпературы, на дысплеі будзе
адлюстроўвацца час працы ў дадзеным рэжыме,
пачынальна з «0h» і індыкатар
.
Нататка:
Нягледзячы на тое, што прылада
падтрымлівае тэмпературу гатовай стравы да 12
гадзін, не рэкамендуецца пакідаць ежу ў гэтым
рэжыме надоўга, бо гэта можа прывесці да змены
смаку і колеру прадуктаў.
Не
выкарыстоўвайце
рэжым
падтрымання
тэмпературы для разагравання прадуктаў.
Пасля прыгатавання прадуктаў на пары не
вымайце прадукты рукамі, карыстайцеся кухоннымі
прыладамі.
11. Для
выключэння
зададзенага
рэжыму
працы націсніце кнопку (24) «Падтрыманне
тэмпературы/СТОП».
кнопкі панэлі кіравання (10)
Кожны націск актыўных кнопак панэлі кіравання (10)
суправаджаецца гукавым сігналам.
кнопкі (20) «ГаДЗіНЫ» і (21) «ХвіліНЫ»
Выкарыстоўвайце кнопкі (20) і (21) для налады
бягучага часу, часу прыгатавання ў запраграмаваных
рэжымах мультываркі і пры выбары часу, праз якое
працэс прыгатавання ежы будзе завершаны, у
рэжыме «СТАРТ адкладзены».
устаноўка бягучага часу
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку (20) «ГАДЗІНЫ»
ці (21) «ХВІЛІНЫ» каля 3 секунд, прагучыць кароткі
гукавы сігнал, і лічбавыя значэнні часу на дысплеі (9)
пачнуць міргаць.
Паслядоўна націскаючы ці ўтрымліваючы кнопкі (20)
«ГАДЗІНЫ» і (21) «ХВІЛІНЫ», устанавіце бягучы час
(час устанаўліваецца ў фармаце 24 гадзін).
Для завяршэння ўстаноўкі часу націсніце кнопку (25)
«СТАРТ».
На дысплеі (9) адлюструецца бягучы час і
раздзяляльныя кропкі «:» будуць мігаць.
кнопка (22) «Час»
Дадзеная кнопка прызначана для пераходу ў
рэжым настройкі часу прыгатавання ў абранай вамі
праграме.
кнопка (23) «Старт адкладзены»
З дапамогай гэтай функцыі можна загадзя
запраграмаваць,
да
якога
часу
працэс
прыгатавання ежы будзе завершаны.
Дадзеная
функцыя даступная для рэжымаў: «Ёгурт», «Каша»,
«Тушэнне», «Суп», «Рыс», «Варэнне на пару»,
«Крупы».
VT-4207_IM.indd 42
11.07.2013 17:42:29