47
Беларуская
Інструкцыя па эксплуатацыі
МУЛЬТЫВАРКА
Асноўнае прызначэнне мультываркі - гэта хуткае і
якаснае прыгатаванне прадуктаў.
Апісанне
1. Корпус
2. Панэль кіравання
3. Дысплей
4. Вечка
5. Кнопка адкрыцця вечка
6. Ручка для пераноскі
7. Паравы клапан
8. Ёмістасць для збору кандэнсату
9. Гняздо для падключэння сеткавага шнура
10. Награвальны элемент
11. Датчык тэмпературы
12. Чара
Дысплей і панэль кіравання
13. Кнопка «МЕНЮ»
14. Кнопкі настройкі параметраў «-/+»
15. Кнопка «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ”
16. Кнопка
. Функцыі: «УКЛ./ВЫКЛ.», «СТАРТ/
СТОП»
Аксэсуары
17. Латок для гатавання на пары
18. Апалонік
19. Лапатка
20. Мерная шкляначка
21. Шкляначкі для ёгурта з вечкамі
ЎВАГА!
Для дадатковай аховы ў ланцугі сілкавання
мэтазгодна ўстанавіць прыладу ахоўнага адключэння
(ПАА) з намінальным токам спрацоўвання, які не
перавышае 30 мА, для ўстаноўкі ПАА звярніцеся да
спецыяліста.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора
ўважліва прачытайце сапраўдную інструкцыю па
эксплуатацыі і захавайце яе для выкарыстання ў
якасці даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым
прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з прыборам можа прывесці да
яго паломкі, прычынення шкоды карыстачу ці яго
маёмасці.
•
Перад
выкарыстаннем
прыбора
ўважліва
агледзьце сеткавы шнур і раздым для
падключэння сеткавага шнура, які размешчаны на
корпусе прыбора, пераканайцеся ў тым, што яны
не маюць пашкоджанняў. Не выкарыстоўвайце
прыбор у выпадку наяўнасці пашкоджанняў
сеткавага шнура ці раздыма сеткавага шнура.
•
Перад уключэннем прылады пераканайцеся
ў тым, што напружанне электрычнай сеткі
адпавядае працоўнаму напружанню прылады.
•
Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
уключайце яе ў электрычную разетку, якая мае
надзейны кантакт зазямлення.
•
Пры падключэнні прылады да электрычнай сеткі
не выкарыстоўвайце перахаднікі.
•
Сачыце за тым, каб сеткавы шнур быў шчыльна
ўстаўлены ў раздым на корпусе прылады і ў
сеткавую разетку.
•
Выкарыстоўвайце толькі сеткавы шнур з
камплекта пастаўкі і не выкарыстоўвайце сеткавы
шнур ад іншых прылад.
•
Каб пазбегнуць пажару, не выкарыстоўвайце
перахаднікі пры падключэнні прылады да
электрычнай разеткі.
•
Размяшчайце
прыладу
на
роўнай
цеплаўстойлівай паверхні, удалечыні ад крыніц
вільгаці, цяпла і адкрытага агню.
•
Устанаўлівайце прыладу так, каб доступ да
сеткавай разеткі быў вольным.
•
Выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з добрай
вентыляцыяй.
•
Не падвяргайце прыбор уздзеянню прамых
сонечных прамянёў.
•
Не размяшчайце прыбор у непасрэднай блізкасці
ад сцяны і мэблі.
•
Не дапушчайце судотыку сеткавага шнура з
гарачымі паверхнямі і вострымі кантамі мэблі.
Не дапушчайце пашкоджання ізаляцыі сеткавага
шнура.
•
Забараняецца дакранацца да сеткавага шнура і
да вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі.
•
Не выкарыстоўвайце прыладу зблізку ёмістасцяў
з вадой, у непасрэднай блізкасці ад кухоннай
ракавіны, у сырых падвальных памяшканнях ці
побач з басейнам.
•
Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку
сеткавага шнура ў ваду ці ў любыя іншыя вадкасці.
•
У выпадку падзення прыбора ў ваду неадкладна
адключыце яго ад электрычнай сеткі, выняўшы
вілку сеткавага шнура з разеткі. Пры гэтым ні ў
якім разе не апускайце ў ваду рукі. Па пытанні
далейшага выкарыстання прыбора звярніцеся ў
аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
•
Не ўстаўляйце староннія прадметы ў адтуліны ці
паміж дэталямі прылады.
•
Сачыце за тым, каб краі адзежы ці староннія
прадметы не патрапілі паміж вечкам і корпусам
прыбора.
•
Выкарыстоўвайце толькі здымныя дэталі, якія
ўваходзяць у камплект пастаўкі. Не пакідайце
прыладу без нагляду, заўсёды выключайце
VT-4216.indd 47
18.12.2013 10:15:53
Summary of Contents for VT-4216 CM
Page 1: ...1 VT 4216 CM 3 9 16 22 29 35 41 47 53 Multicooker VT 4216 indd 1 18 12 2013 10 15 46...
Page 2: ...VT 4216 indd 2 18 12 2013 10 15 47...
Page 17: ...17 8 8 12 10 VT 4216 indd 17 18 12 2013 10 15 49...
Page 23: ...23 8 8 12 10 18 19 VT 4216 indd 23 18 12 2013 10 15 50...
Page 42: ...42 8 8 12 10 18 19 VT 4216 indd 42 18 12 2013 10 15 52...
Page 48: ...48 8 8 12 10 18 19 VT 4216 indd 48 18 12 2013 10 15 53...
Page 60: ...2013 GOLDER ELECTRONICS LLC 2013 VT 4216 indd 60 18 12 2013 10 15 54...